Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі на 2,5 працэнта да $7,8 млрд



Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7761,1 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За красавік 2022 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $189,4 млн (на 2,5 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на $692,9 млн (на 8,4 працэнта).

"Росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным садзейнічала купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", - адзначылі ў Нацбанку.

Пры гэтым у красавіку ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $70 млн у эквіваленце. Акрамя таго, негатыўны ўплыў на паказчык міжнародных рэзерваў аказала пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў пазыкі Міжнароднага валютнага фонду.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год, аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш за $7 млрд.

6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/29/64774
Текущая дата: 23.12.2024