Тэма эфектыўнасці айчыннага насення ў параўнанні з імпартным уздымалася на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
Выказаць экспертнае меркаванне наконт ураджайнасці папрасілі старшыню Горацкага райвыканкама Міхаіла Гулага. Размова, у прыватнасці, ішла пра гібрыды кукурузы.
"Нашы айчынныя сарты ў чымсьці ўступаюць. Але калі б не было цяпер гэтых гібрыдаў беларускіх, мы проста засталіся б без кармоў. Таму што не ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі могуць закупіць імпартныя гібрыды. Яны перасягаюць па цане па некаторых момантах у 10 разоў. І патрабуюць стапрацэнтнай перадаплаты. Беларускія значна таннейшыя. І для прадпрыемстваў сярэдняга ўзроўню, несумненна, трэба займацца толькі гібрыдамі беларускай селекцыі", - сказаў кіраўнік раёна.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым таксама выказаўся пра вопыт вырошчвання розных культур на так званым прэзідэнцкім полі. Гэта каля 350 га на стыку Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
"Гэта не для пацехі было створана. Усё, што навукоўцы прапаноўваюць, мы апрабавалі там. У тым ліку і кукурузу айчынных сартоў і імпартнае насенне высявалі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што датычыцца іншых бабовых - і гарох, і лубін розных сартоў. Побач у Віцебскай вобласці сеялі люцэрну... Я хацеў сам пераканацца, як жа яно. Я вам павінен сказаць: калі выконваць тэхналогіі, то няма сэнсу купляць імпартнае насенне. І кукурузы, і іншых".
"Калі сеяць абы-як, вось тады будуць крыўды і скаргі", - заўважыў Прэзідэнт.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што сапраўды ўраджайнасць асобных імпартных сартоў кукурузы можа быць вышэйшая. У гэтым Прэзідэнт асабіста пераканаўся ў час адной з рабочых паездак па заходніх раёнах краіны.
"Ну дык мы прынялі тады рашэнне: давайце дамовімся, што 80 працэнтаў (ад патрэбнасці.) мы будзем закупляць уласных (калі па кукурузе). А 20 працэнтаў па імпарце - высокапрадукцыйныя, добрыя прадпрыемствы, якія ўмеюць працаваць. То і не шкада, што яны там закупяць. Прытым яны грошы не просяць. А самае галоўнае, усё акупляецца. Калі яны ўклалі грошай значна ў закупку насення кукурузы, дык яны спаўна акупілі. Інакш кажучы, рашэнне тут прынята. Але галоўнае - гэта тэхналогіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Ёсць добрыя сарты, ёсць добрыя гібрыды, ёсць добрая тэхніка", - падкрэсліў беларускі лідар.
Што датычыцца насення айчыннай селекцыі і яго характарыстык, ён адзначыў, што па шэрагу напрамкаў сапраўды ёсць над чым працаваць.
16 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
16 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/3/73691
Текущая дата: 21.12.2024