Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Егіпет могуць адкрыць новую старонку супрацоўніцтва і дружбы



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Арабскай Рэспублікі Егіпет Мустафой Мадбулі.

Раман Галоўчанка падзякаваў свайму калегу за запрашэнне беларускай дэлегацыі наведаць Егіпет з афіцыйным візітам.

"Прэзідэнты нашых краін сустракаліся некалькі разоў. Паміж імі, як мне здаецца, існуе вельмі высокі ўзровень узаемаразумення і настроенасць на ўмацаванне беларуска-егіпецкіх адносін ва ўсіх сферах", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што беларускі бок старанна рыхтаваўся да гэтай сустрэчы: "Мы спадзяёмся, што плённыя перагаворы, якія мы правядзём у час нашага знаходжання ў Каіры, адкрыюць новую старонку ў гісторыі партнёрства паміж Егіптам і Беларуссю".

"Гісторыя нашага супрацоўніцтва і дружбы ідзе каранямі яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза, калі беларускія спецыялісты ўдзельнічалі ў рэалізацыі многіх праектаў у Егіпце. Думаю, што мы, спадар прэм`ер-міністр, павінны выкарыстаць гэты шанц, - нашу сустрэчу, перагаворы, якія мы правядзём у фармаце дэлегацый - для таго, каб адкрыць новую старонку, новыя напрамкі, па якіх нам трэба прыкласці яшчэ больш намаганняў на карысць эканомікі нашых краін", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

30 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/3/73866
Текущая дата: 21.12.2024