Дэпутат Дзярждумы Расіі не выключыў, што гэтаму садзейнічае практыка узаемных разлікаў Беларусі і РФ у рамках Саюзнай дзяржавы.
Амерыканская валюта стала інструментам націску і шантажу, адмова ад яе – адзін з элементаў эканамічнай бяспекі, пра гэта ў рамках відэамоста Масква – Мінск – Астана – Бішкек – Ташкент распавёў дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Арцём Тураў.
Пытанне аб адмове ад таксічнай амерыканскай валюты абмяркоўвалася на нядаўнім саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), які адбыўся ў Казахстане.
"Той дыктат ліберальнай заходняй эканомікі, у тым ліку і тавараабарот, звязаны з выкарыстаннем долара, паступова будзе адыходзіць, і мы гэта ўжо бачым. Хачу падкрэсліць, што цяпер краіны ШАС – гэта практычна чвэрць сусветнага тавараабароту", - падкрэсліў Тураў.
Дэпутат выказаў меркаванне, што гэта цалкам рэальная перспектыва. Удзельнікі ШАС не раз адзначалі, што ЗША выкарыстоўваюць долар у якасці інструмента для вырашэння сваіх палітычных задач. Такім чынам, нашмат бяспечней і надзейней краінам праводзіць узаемныя разлікі ў абход долара ў сваіх нацыянальных валютах. Тураў не выключыў, што ў ШАС будзе запатрабаваны вопыт дэдоларызацыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Практычна 90% разлікаў ідзе ў нацыянальных валютах, і гэта вельмі сур’ёзнае дасягненне, прытым за вельмі кароткі тэрмін. І я ўпэўнен, што гэтым могуць скарыстацца, і ўжо пачынаюць вопытам карыстацца краіны ЕАЭС, перагаворы ідуць і ў двухбаковым рэжыме ў фармаце БРІКС. Працэс дэдоларызацыі немінуча крок за крокам будзе рэалізаваны дзесьці ў большай ступені, дзесьці ў меншай, але гэты працэс ужо не спыніць", - дадаў Тураў.
Разам з тым удзельнікі відэамоста выказалі меркаванне, што пакуль што заўчасна казаць аб увядзенні нейкай новай адзінай валюты – фізічнай або электроннай. Сёння дастаткова механізмаў разліку ў нацыянальных.
Мінск, 5 ліпеня 2024
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/3/74626
Текущая дата: 26.11.2024