Краіны БРІКС прынялі рамачную аснову па клімаце і ўстойлівым развіцці. Дакумент уключае ў сябе ўсе асноўныя аспекты дзеянняў па клімаце, у тым ліку справядлівы пераход, вугляродныя рынкі, фінансы, навуку і ўцягванне бізнесу.
Рамачная аснова дазволіць дзяржавам БРІКС вызначаць меры для барацьбы са змяненнем клімату без урону для эканамічнага дабрабыту краін, адзначыў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў.
«Усе краіны БРІКС разумеюць, што развітыя дзяржавы павінны спыніць прымяненне аднабаковых мер зялёнага пратэкцыянізму. Яны б’юць па эканоміцы і гандлёвых ланцужках краін, якія сталі на шлях развіцця. Мы заклікаем развітыя краіны выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па прадастаўленню кліматычнага фінансавання краін, якія сталі на шлях развіцця», — сказаў Рашэтнікаў.
Другі дакумент, распрацаваны ў рамках Кантактнай групы БРІКС па пытаннях змянення клімату і ўстойлівага развіцця, — мемарандум аб узаемаразуменні па партнёрстве БРІКС па вугляродных рынках. «У рамках партнёрства па вугляродных рынках краіны БРІКС змогуць абмяркоўваць увесь спектр пытанняў, звязаных з гандлем вугляроднымі адзінкамі, — падыходы да інфраструктуры, метадалогій, працэдур валідацыі і верыфікацыі», — указаў расійскі міністр.
Звязда, 31 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/3/75066
Текущая дата: 28.12.2024