Белорусский портал в Казахстане

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 7,6 млрд кВт/гадз электраэнергіі



Энергаблок нумар 1 Беларускай атамнай электрастанцыі з моманту ўключэння ў аб`яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў 7,6 млрд кВт/гадз электраэнергіі. Аб гэтым паведаміў 25-га лютага міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

Ключавы для галіны праект - будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. У мінулым годзе, 10 чэрвеня, быў падпісаны акт уводу першага энергаблока БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю.

Цяпер ён працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў аб`яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) выпрацавана 7,6 млрд кВт/гадз электраэнергіі. Гэта дало магчымасць забяспечыць замяшчэнне каля 2 млрд куб.м прыроднага газу", - сказаў Віктар Каранкевіч.

25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/30/63690
Текущая дата: 29.09.2024