Белорусский портал в Казахстане

Прагматызм, канструктыўнасць і ініцыятыўнасць



Прагматызм, канструктыўнасць і ініцыятыўнасць — асноўныя прынцыпы старшынства Узбекістана ў ШАС, заявіў на брыфінгу «Узбекістан — ШАС: новыя грані стратэгічнага партнёрства» часовы павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Рахматула Назараў.

«Прагматызм, канструктыўнасць і ініцыятыўнасць — асноўныя прынцыпы старшынства Узбекістана. У рамках арганізацыі наша краіна вылучае шэраг актуальных ініцыятыў і прапаноў, якія садзейнічаюць узмацненню яе іміджу на міжнароднай арэне», — сказаў Рахматула Назараў.

Па словах часовага паверанага, за апошнія пяць гадоў адносіны Узбекістана да ШАС змянілася ў канструктыўным ключы — афіцыйны Ташкент удзельнічае ў супрацоўніцтве па ўсіх кірунках арганізацыі.

«Апошнія часы Узбекістан адкрыта заяўляе аб неабходнасці накіраваць гандлёвы патэнцыял ШАС на развіццё супрацоўніцтва ў такіх важных сферах, як транспарт, узаемасувязь, лагістыка, інавацыйнае і лічбавае развіццё, культура і народная дыпламатыя. Апошнім часам Узбекістан стаў адным з самых ініцыятыўных членаў ШАС. Гэта можна назваць вынікам стратэгіі, заснаванай на канструктывізме і прагматызме, іншымі словамі — імкненні ўзмацніць дзейнасць арганізацыі па важных кірунках і ўзбагаціць парадак дня», — падкрэсліў Рахматула Назараў.

На брыфінгу часовы павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Беларусі прапанаваў пасольствам краін-членаў, назіральнікаў, партнёраў па дыялогу ў ШАС у Мінску арганізаваць клуб дзяржаў ШАС.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Рахматула Назараў пракаментаваў магчымасці, якія адкрыў для Узбекістана статус назіральніка ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

«Сам факт, што мы з’яўляемся дзяржавай-назіральніцай, пра многае кажа. Гэта падкрэслівае жаданне Узбекістана больш узаемадзейнічаць з усімі дзяржавамі — членамі ЕАЭС. Мы маем такі статус і спадзяёмся, што ў будучыні ўзаемадзеянне будзе пашырацца. Але сыходзіць будзем з нашых нацыянальных інтарэсаў, — адзначыў часовы павераны. — Гэта пляцоўка дае нам магчымасць у шматбаковым і двухбаковым фарматах абмяркоўваць пытанні. Хацеў бы падзякаваць беларускім партнёрам за тое, што ў свой час падтрымалі наданне нам статусу назіральніка ў гэтай арганізацыі».

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 14 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/30/64585
Текущая дата: 23.12.2024