Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко 20 красавіка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі Айбекам Малдагазіевым.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кыргызскага ўзаемадзеяння, у тым ліку стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На перагаворах размова ішла таксама аб ходзе рэалізацыі сумесных праектаў, планах па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў на шматбаковым і двухбаковым узроўнях.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 года. У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы. У 2021 годзе тавараабарот з Кыргызскай Рэспублікай склаў $97,1 млн, у тым ліку экспарт $86,2 млн. Аснову беларускага экспарту ў Кыргызстан у 2021 годзе склалі харчовыя тавары.
20 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
20 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/30/64629
Текущая дата: 23.12.2024