Белорусский портал в Казахстане

Узаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ААН і міжнародных арганізацыях абмеркавалі ў Мінску



Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Субяседнікі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях па актуальных пытаннях глабальнага парадку дня. Яны адзначылі падабенства падыходаў у іх вырашэнні, а таксама дамовіліся аб далейшай каардынацыі сумесных намаганняў", - адзначылі ў МЗС.

27 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/31/63177
Текущая дата: 29.09.2024