Белорусский портал в Казахстане

На няўдалую спробу перавароту ў Беларусі патрачана больш за $6 млрд



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 8-га лютага на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.

"Планавалі каляровую рэвалюцыю ў цэнтры Еўропы, а атрымалі няўдалы мяцеж. Амерыканскія (і аўтарытэтныя там) эксперты і палітолагі назвалі яго "няўдалай спробай неканстытуцыйнага перавароту". А грошы ў гэту "няўдалую спробу" ўкладзены велізарныя. Па нашых толькі падліках - тое, што мы маглі прасачыць, - больш за $6 млрд. Для Беларусі - гэта завоблачная цана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Тыя, хто іх не адпрацаваў, паспрабуюць зноў узбударажыць людзей. Дарэчы, што яны і робяць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

8 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/31/63387
Текущая дата: 29.09.2024