Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі хапае валюты, але з-за інфляцыі долара на сусветных рынках грамадзянам будзе больш выгадна захоўваць зберажэнні ў беларускіх рублях



Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га лютага на сустрэчы з калектывам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

«Валюта, курсы і іншае — гэта ад нашага вар’яцтва. Я вам дакладна кажу: ад нашага проста вар’яцтва. Калі мы пачалі бегаць па абменніках і залішне перажываць, адсюль будзе і курс. Я на гэта ўжо так рамантычна гляджу, асабліва не ўмешваюся, як гэта было 15 або 10 гадоў таму назад. Таму глядзіце самі. У нас валюты не хапае», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што долар «ахоплены велізарнай інфляцыяй», таму што ў разгар пандэміі ЗША ўключылі друкаваны станок. У той жа час людзі ў перыяд локдаўнаў не хадзілі на працу. Гэта прывяло да інфляцыі.

«Хочаце долар — калі ласка, пераходзьце. Але майце на ўвазе: страціце больш, чым на беларускім рублі. Але гэта справа кожнага, чаго ж мы будзем пераконваць людзей праз столькі гадоў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 25 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/32/63638
Текущая дата: 24.12.2024