Банкаўскі сектар Беларусі захоўвае стабільнасць, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
"Банкаўскі сектар Беларусі стабільна функцыянуе і мае дастатковы запас трываласці для выканання ўсіх пастаўленых перад ім задач ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага націску з боку шэрага дзяржаў", - сказалі ў Нацбанку.
Прагназуючы розныя варыянты развіцця сітуацыі, Нацбанк і банкі краіны выпрацавалі адэкватныя меры рэагавання на патэнцыяльныя рызыкі.
Цяпер забяспечваецца ўстойлівае функцыянаванне беларускіх банкаў, бесперапыннасць іх дзейнасці па аказанні банкаўскіх паслуг і выкананне імі ў поўным аб`ёме абавязацельстваў перад укладчыкамі і крэдыторамі.
Са свайго боку Нацбанк прадаўжае ажыццяўляць маніторынг існуючай сітуацыі і гатовы прыняць неабходныя меры для забеспячэння фінансавай стабільнасці.
"Ключавой макраэканамічнай задачай для Нацбанка застаецца захаванне пакупной здольнасці нацыянальнай валюты. Існуючы ўзровень працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях забяспечвае захаванасць зберажэнняў. Ваганні курса беларускага рубля абумоўлены дынамікай курсаў валют асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Нацыянальны банк прадаўжае рэалізацыю курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курса, згладжваючы рэзкія ваганні курса беларускага рубля без процідзеяння глабальным трэндам", - паведамілі ва ўпраўленні.
У Нацбанку адзначылі, што, нягледзячы на працяглую санкцыйную рыторыку, плацежны баланс краіны па-ранейшаму застаецца дадатным. Прыток валюты ў краіну ад знешнеэканамічнай дзейнасці дастатковы і дае магчымасць забяспечыць знешнія абавязацельствы і задаволіць патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў валюце.
25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/32/63696
Текущая дата: 24.12.2024