Белорусский портал в Казахстане

Санкцыі з-за сітуацыі ва Украіне стануць новым цяжарам для сусветнай эканомікі



Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін 8 сакавіка правёў відэасаміт з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам ФРГ Олафам Шольцам. Лідары трох краін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, іранскую ядзерную здзелку і супрацоўніцтва Кітая з ЕС.

«Мы павінны прыкладаць сумесныя намаганні, каб зменшыць негатыўны ўплыў крызісу», — адзначыў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, адпаведныя санкцыі паўплываюць на стабільнасць глабальных фінансаў, энергарэсурсаў, транспарту і ланцужкоў паставак, абцяжараць сусветную эканоміку, якая знаходзіцца пад цяжкім цяжарам пандэміі, што невыгодна ўсім бакам.

Звязда, 8 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/32/63860
Текущая дата: 23.12.2024