У прыватнасці, абмежавальныя меры ўключаюць адключэнне ад SWIFT трох беларускіх банкаў: Белаграпрамбанка, банка «Дабрабыт» і Банка развіцця Беларусі.
Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі ўвядзенне фінансавых санкцый супраць Беларусі, якія ўключаюць адключэнне ад SWIFT трох буйных банкаў, абмежаванні супраць ЦБ, забароны на пастаўкі наяўных еўра і абмежаванні банкаўскіх дэпазітаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве Еўракамісіі.
«Еўракамісія вітае сённяшняе пагадненне краін — членаў ЕЗ прыняць новыя мэтавыя санкцыі ў адказ на ўдзел Беларусі ў агрэсіі (маецца на ўвазе аперацыя Расіі ва Украіне )», — гаворыцца ў заяве. Санкцыі ўступяць у сілу ў сераду ўвечары пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.
Санкцыі ўключаюць адключэнне ад SWIFT трох беларускіх банкаў: Белагропромбанка, банка «Дабрабыт», Банка развіцця Беларусі, забарону на транзакцыі з цэнтрабанкам Беларусі і фінансаванне гандлю і інвестыцый у Беларусі, забарону на прадастаўленне Беларусі банкнот еўра, забарона на размяшчэнне дэпазітаў звыш €100 тыс. ад грамадзян або рэзідэнтаў Беларусі і абмежаванні для іх на аперацыі з намініраваннымі ў еўра каштоўнымі паперамі.
Звязда, 9 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/32/63895
Текущая дата: 24.12.2024