Белорусский портал в Казахстане

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі правялі перагаворы ў Маскве



У Маскве 8-га снежня адбылася рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча з міністрам энергетыкі Расіі Мікалаем Шульгінавым.

Перагаворы прайшлі з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках саюзнай праграмы па стварэнні аб`яднанага рынку электрычнай энергіі. У прыватнасці, разгледзелі ключавыя аспекты праекта міждзяржаўнага дагавора аб фармаванні агульнага рынку электраэнергіі.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі падыходы па рэалізацыі саюзнай праграмы па стварэнні аб`яднанага рынку газу.

Акрамя таго, разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва па фарміраванні агульных энергетычных рынкаў у рамках ЕАЭС.

8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/33/62130
Текущая дата: 29.09.2024