Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 4 лютага 2022 года нумар 70, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Згодна з пастановай вываз цыбулі, белакачаннай капусты і яблыкаў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненню з аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам).
Разавыя ліцэнзіі выдаюцца ў парадку, аналагічным устаноўленаму правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прадугледжанымі дадаткам да пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання адносна трэціх краін (дадатак нумар 7 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года).
Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслін і яе тэрытарыяльныя арганізацыі ў абласцях ажыццяўляюць выдачу фітасанітарных сертыфікатаў на цыбулю, белакачанную капусту і яблыкі, якія вывозяцца за межы Беларусі пры наяўнасці разавай ліцэнзіі на іх вываз.
Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на тавары, якія вывозяцца ў дзяржавы — члены ЕАЭС, а таксама ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца дзяржавамі — членамі ЕАЭС для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі на падставе рашэнняў урада Беларусі і ў якасці запасаў. Таксама яно не датычыцца тавараў, што перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і завяршаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, што пачынаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і заканчваюцца ў дзяржаве — члене ЕАЭС, змешчаных пад мытныя працэдуры ў краіне ЕАЭС і перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.
Звязда, 5 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/33/63326
Текущая дата: 23.12.2024