Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву.
Адно з пытанняў інтэрв`юера датычылася адносін з Расіяй і паводзін асобных прадстаўнікоў кіраўніцтва гэтай краіны, буйных кампаній.
Аб адным з такіх эпізодаў, які адбыўся не так даўно, згадаў беларускі лідар: "Мы купляем у вас нафту па сусветнай цане. А нам гавораць, трэба $14 або колькі-та долараў зверху заплаціць за тое, што мы вам пастаўляем нафту. Я кажу на перагаворах: "Гэта няправільна". І Пуцін паварочваецца: "Вы што, страцілі розум?" - задае пытанне расійскім членам урада. Ён жа мае рацыю".

"Нейкія гандляры спрабуюць нажыць 20 капеек, але вы з імі разберацеся", - адрэагаваў журналіст.
"Калі мне перасталі пастаўляць нафту (з Расіі.), што я павінен быў зрабіць? Я кажу: "Ільхам (Аліеў, Прэзідэнт Азербайджана.), дай, калі ласка, мне пару танкераў нафты, праз Украіну "варожую". І мы ў Адэсе выгрузілі і паставілі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
"А вось гэта дарэмна", - выказаў свой пункт гледжання Уладзімір Салаўёў.
"Не дарэмна. У нас спынілася б эканоміка. Што значыць дарэмна? - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэта вы дарэмна так зрабілі".
"Гэта я згодны", - адказаў журналіст.
"А астатнія мяне дубасілі ва ўсіх сродках масавай інфармацыі і падвялі пад шматвектарнасць - "ён на двух крэслах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ніколі гэтага не было, ніколі, нават у самы востры перыяд (двухбаковых адносін з Расіяй.)".
"Вы ж заўсёды можаце зняць трубку, пазваніць Пуціну - гэта пытанне будзе вырашана", - лічыць тэлевядучы.
"Зняў і пазваніў. Гавару: "Калі вы лічыце, што мяне гэтым можна ўкалоць, - памыляецеся. Бяспека і абарона - святое", - вобразна выказаўся кіраўнік дзяржавы, пацвердзіўшы нязменны курс Беларусі на супрацоўніцтва з Расіяй у пытаннях абароны і бяспекі.
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/33/63372
Текущая дата: 23.12.2024