Белорусский портал в Казахстане

$8,7 млрд уклалі ў эканоміку Беларусі замежныя інвестары ў 2021 годзе



Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Замежныя інвестары ў 2021 годзе ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $8,7 млрд інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб’екты гаспадарання Расіі (42,6 працэнта ад усіх інвестыцый, якія паступілі), Украіны (15,2 працэнта) і Кіпра (13,9 працэнта). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $6,6 млрд, або 75,4 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі краіны за 2021 год накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $5,9 млрд. Значныя аб’ёмы інвестыцый былі накіраваны суб’ектам гаспадарання Расіі (80,1 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (4,9 працэнта) і Кіпра (2,4 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 93,7 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Звязда, 11 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/33/63430
Текущая дата: 24.12.2024