Белорусский портал в Казахстане

ВУП Беларусі ў студзені-верасні вырас на 2,7 працэнта



ВУП Беларусі ў студзені - верасні вырас на 2,7 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай аб`ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br126 млрд, або ў супастаўных цэнах 102,7 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня 2020 года.

Індэкс - дэфлятар ВУП у студзені - верасні адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 115,4 працэнта.

18 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/34/61019
Текущая дата: 29.09.2024