Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2022-2023 гады



Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхналогій КНР праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2022-2023 гады, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

Заяўкі прымаюцца з 15 лістапада па 23 снежня бягучага года па наступных прыярытэтных напрамках: інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі, біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі і вытворчасці, машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і выраб абсталявання, інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі іх апрацоўкі, аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі, аптычныя тэхналогіі, мікраэлектронныя тэхналогіі.

Дакументы на конкурс павінны ўтрымліваць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долеваму ўдзелу ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе ў адрас ДКНТ праз ІАС «Экспертыза».

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з пратаколам трэцяга пасяджэння камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта ад 19 лістапада 2020 года.

Звязда, 15 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/34/61480
Текущая дата: 29.09.2024