Пра гэта заявіў 22 чэрвеня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
«Мы папярэджвалі пра тое, што санкцыі без адказу не застануцца. Зараз адпаведная служба вывучае тэкст санкцый у дачыненні да нашых грамадзян і прадпрыемстваў. Выбіраем найбольш адэкватныя меры рэагавання з таго набору, які мы выпрацавалі і пра які даводзілі сігнал нашым партнёрам. Думаю, не за гарамі той час, калі мы гэтыя рашэнні прымем», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён заявіў, што ўвядзенне санкцый дыскрэдытуе палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. «Дэклараваць пры гэтым місію “дзеля беларускага народа” па меншай меры цынічна і беспрынцыпова. Толькі паглядзіце, чым абгрунтоўваюцца санкцыі, якія ўводзяцца супраць нашых прадпрыемстваў. Напрыклад, эканамічныя санкцыі супраць ААТ “МАЗ” уводзяцца на падставе таго, што Прэзідэнт краіны назваў яго адным з вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, супраць ААТ „БелАЗ“ — так як кіраўнік дзяржавы назваў яго нацыянальным здабыткам і брэндам Беларусі. І таму гэтыя прадпрыемствы заслугоўваюць эканамічнага пакарання?» — абурыўся прэм’ер-міністр.
«Мы жывем далей, працуем. У нас дастаткова рэзерваў і рэсурсаў, мы даўно гатовыя да гэтых умоў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Звязда, 22 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/37/59840
Текущая дата: 17.11.2024