Белорусский портал в Казахстане

Нафты ў Беларусі хопіць не менш чым на 30 гадоў



Пра гэта распавёў генеральны дырэктар ВА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў падчас праекта «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Нафты ў Беларусі хопіць не менш чым на 30 гадоў. Але мы не стаім на месцы. Штогод забяспечваем 100% замяшчэння здабываемай нафты адкрыццём новых радовішчаў і запасаў», — распавёў Аляксандр Ляхаў.

Падчас інтэрв’ю ён таксама адзначыў, што пік здабычы нафты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь быў дасягнуты ў 1975 годзе, калі краіна атрымала 8 млн т карыснага выкапня. На працягу доўгіх гадоў здабыча нафты ў краіне зніжалася і дасягнула 1,8 млн т у год. Сітуацыя змянілася чатыры гады таму.

«Калі раней будавалі 25-30 нафтавых свідравін у год, то цяпер штогод уводзім ў эксплуатацыю каля 50 такіх аб’ектаў, прыбаўляем па 20 тыс. т нафты. За гэты год плануем здабыць 1,73 млн тон», — падкрэсліў генеральны дырэктар.

Павялічыць аб’ёмы нафты дапамаглі геолага-разведачныя работы. У цяперашні час яны праходзяць на тэрыторыі Лельчыцкага і Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці. У наступным годзе павінны пачацца ў Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах. Цяпер больш за 90% нафты здабываюць на тэрыторыі Рэчыцкага, Светлагорскага, Кастрычніцкага і Калінкавіцкага раёны Гомельскай вобласці.

Звязда, 7 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/37/60394
Текущая дата: 24.12.2024