Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы ў сферы сельскай гаспадаркі



Пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Казахстана Ерболам Карашукеевым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстана ў чэрвені. У прыватнасці, былі закрануты пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Акрамя таго, была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў чацвёртым квартале 2021 года сельскагаспадарчага форуму ў рамках галіновых выставак у казахстанскіх гарадах Нур-Султан і Алматы.

14 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/37/60512
Текущая дата: 24.12.2024