У Мінску завершаны адкрыты конкурсны адбор і выбраны лепшыя для фінансавання інавацыйныя праекты ў 2022 г. На іх рэалізацыю з інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама будзе выдзелена 184,2 млн рублёў. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
Ю. Трушчанка таксама адзначыў, што на Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме, які пройдзе 28 верасня, адбудзецца 11-ая біржа субкантрактаў у прамысловасці.
Бізнэс можа бясплатна ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, якое пройдзе з 11: 00 да 13: 00. Умовы размешчаныя на сайце Беларускага фонду фінансавай падтрымкі — базавага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва Мінска.
— Гэта ўнікальная магчымасць для малога і сярэдняга бізнесу сталіцы правесці перамовы, заключыць дагаворы, заявіць пра сябе, знайсці новых контрагентаў і павялічыць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, — удакладніў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Звязда, 25 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/37/60641
Текущая дата: 24.12.2024