Белорусский портал в Казахстане

На БелАЭС завяршыўся этап комплекснага апрабавання першага энергаблока



Гэта заключны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі кожнага атамнага аб’екта.

Комплекснае апрабаванне энергаблока — гэта заключны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі кожнага атамнага аб’екта. Мэта дадзенага працэсу — пацвердзіць працаздольнасць асноўнага абсталявання на праектных параметрах у рэжыме штатнай эксплуатацыі. Паспяховае завяршэнне дадзенага этапу сведчыць пра гатоўнасць энергаблока № 1 да прамысловай (камерцыйнай) эксплуатацыі.

«Працягласць комплекснага апрабавання — 15 сутак, на працягу якіх блок працуе на 100% магутнасці, — растлумачыў сутнасць завершанага этапу віцэ-прэзідэнт, дырэктар праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС АТ ІЧ» Віталь Палянін. — Этап пройдзены без заўваг ад эксплуатуючай арганізацыі «Беларуская АЭС» . Вынікі працы блока на дадзеным этапе стануць асновай для магчымасці падпісання акта папярэдняй прыёмкі блока прыёмачнай камісіяй і пачатку прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока».

Этап доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС быў адкрыты 22 снежня 2020 года.

Звязда, 24 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/38/59433
Текущая дата: 17.11.2024