Амерыканскія ўлады паэтапна ўводзілі абмежаванні супраць нафтагазавага сектара краіны з 2007 года, аднак у 2015-м на фоне паляпшэння адносін Беларусі з ЕС часова вывелі дзевяць прадпрыемстваў з-пад санкцый.
Злучаныя Штаты Амерыкі аднавілі санкцыі супраць Беларусі, абмежавальныя меры супраць дзевяці дзяржпрадпрыемстваў ўступаюць у сілу ў чацвер, паведаміла адміністрацыя Белага дома.
ЗША пачалі паэтапна ўводзіць санкцыі супраць нафтагазавага сектара Беларусі з 2007 года. Аднак праз восем гадоў, у 2015-м, выпусцілі ліцэнзію аб часовым вывадзе дзевяці прадпрыемстваў з абмежавальных спісаў. Пасля рашэнне рэгулярна прадаўжалася на фоне паляпшэння адносін Беларусі з Захадам, у тым ліку з прычыны ролі Мінска ў урэгуляванні канфлікту ў Данбасе.
Пасля прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020 года, адносіны Мінска і Захаду рэзка пагоршыліся.
У Вашынгтоне адзначылі, што ЗША разам з Еўрасаюзам і іншымі партнёрамі цяпер распрацоўваюць яшчэ адзін спіс адрасных санкцый супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў. Краіны абвінавачваюць Мінск у парушэнні правоў чалавека, карупцыі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама ў затрыманні апазіцыянера Рамана Пратасевіча, які 23 траўня 2021 года ляцеў самалётам Ryanair з Афін у Вільнюс, які экстрана сеў у беларускай сталіцы.
Усе абвінавачванні ў свой адрас улады Беларусі адмаўляюць.
Рэакцыя Еўропы
Пасля інцыдэнту з самалётам лідэры ЕС прынялі рашэнне забараніць палёты беларускай авіякампаніі "Белавія" над Еўропай, а таксама рэкамендавалі еўрапейскім перавозчыкам пазбягаць палётаў над Беларуссю.
У сваю чаргу кіраўнік Еўрадыпламатыі Жозэп Барэль паведаміў, што чацвёрты пакет персанальных санкцый па Беларусі практычна гатовы і можа быць зацверджаны 21 чэрвеня. У папярэднія санкцыйныя спісы трапілі прадстаўнікі беларускіх уладаў, у тым ліку прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Мінск, 3 чэрвеня 2021
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/38/59564
Текущая дата: 17.11.2024