Кошт ф`ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у жніўні 2021 года на лонданскай біржы ICE вырас на 2,68% - да $71,18 за барэль, сведчаць дадзеныя гандлёвай пляцоўкі на 15:24.
У апошні раз цана Brent перавышала $71 за барэль 8 сакавіка бягучага года.
У той жа час нафту маркі WTI даражэе да $68,55 за барэль (+3,35%), перавысіўшы паказчык у $68 за барэль упершыню з кастрычніка 2018 года.
Каціроўкі растуць на фоне пасяджэння міністэрскага маніторынгавага камітэта АПЕК+.
Звязда, 1 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/38/59565
Текущая дата: 17.11.2024