Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У 2020 годзе службай занятасці субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прадастаўлены 1629 беспрацоўным на суму 4,7 млн.рублёў.
Атрыманая субсідыя накіравана на арганізацыю:
прадпрымальніцкай дзейнасці — 1324 беспрацоўных;
рамеснай дзейнасці — 291 беспрацоўны;
дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму — 14 беспрацоўных.
Пры гэтым прыватнае унітарнае прадпрыемства арганізавалі 10 беспрацоўных, сялянская (фермерская) гаспадарка — 5 чалавек.
З ліку беспрацоўных, якія атрымалі субсідыю, 1249 чалавек прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці (76,7 працэнта ад тых, якія атрымалі фінансавую падтрымку).
У арганізацыі самазанятасці аказана падтрымка 16 беспрацоўным грамадзянам, упершыню якія шукаюць працу ва ўзросце да 21 года, і 49 грамадзянам, якія маюць інваліднасць.
У 2020 годзе аказана падтрымка 724 беспрацоўным жанчынам для арганізацыі ўласнай справы (44,4% ад агульнай колькасці), у тым ліку для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці — 586 жанчынам, рамеснай дзейнасці — 131 жанчыне, арганізацыі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму — 7 беспрацоўным жанчынам .
Асноўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюцца беспрацоўнымі, з’яўляюцца:
аказанне паслуг у галіне будаўніцтва, аздобных, электрамантажных, тынкавых, сантэхнічных і іншых рамонтных работ — 227;
дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту і таксі — 107;
тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў — 60;
прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці — 146;
раздробны гандаль — 304;
вытворчая дзейнасць — 54;
вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі — 23;
іншыя віды прадпрымальніцкай дзейнасці — 403.
Звязда, 2 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/39/58488
Текущая дата: 17.11.2024