Белорусский портал в Казахстане

Расійскі газ сёння купляюць 54 кампаніі, з іх амаль палавіна ўжо адкрылі рублёвыя рахункі для аплаты паставак



Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Расіі Аляксандр Новак.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, замежныя кампаніі адкрываюць у расійскім Газпрамбанку валютныя і рублёвыя рахункі для аплаты за пастаўкі газу. У бліжэйшыя дні будзе абнародаваны пералік кампаній, якія згадзіліся плаціць у рублях.

Віцэ-прэм’ер таксама заявіў, што перавод рахункаў за газ у рублі патрэбны для захавання экспартнай выручкі.

Ён таксама заявіў, што еўрапейскія спажыўцы не могуць у адзін момант адмовіцца ад энергарэсурсаў з РФ. На думку Новака, заявы аб магчымым эмбарга толькі падаграюць цэны на газ і нафту.

Звязда, 19 траўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/4/65029
Текущая дата: 02.05.2024