Белорусский портал в Казахстане

ЗВР Беларусі на 1 студзеня склалі 8,127 млрд долараў



Нацбанк Беларусі падсумаваў багацце міжнародных рэзервовых актываў краіны — на 1 студзеня 2024 года яны склалі 8,127 млрд долараў у эквіваленце.

Пасля лістападаўскага росту на 1,3% зафіксавана падзенне ў снежні на 1,5%. Пры гэтым ЗВР застаюцца на высокім узроўні, перавышаючы парогавае значэнне на 2 млрд. рублёў.

Урад ставіў задачу ўтрымаць узровень рэзервовых актываў не менш за 6 млрд долараў на старце года. На бягучы год арыенцір для золатавалютных рэзерваў устаноўлены ў такіх жа межах.

Найбольшую долю ў структуры ЗВР займаюць актывы ў замежнай валюце (звыш 3 млрд) і манетарнае золата (яго аб’ём каля 3,5 млрд долараў).

Звязда, 8 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/4/72056
Текущая дата: 18.05.2024