Белорусский портал в Казахстане

Першае ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў Босніі і Герцагавіне



Цырымонія афіцыйнага адкрыцця першага ганаровага консульства Беларусі ў Босніі і Герцагавіне адбылася 24 снежня ў горадзе Пале, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Венгрыі.

Падчас цырымоніі пасол Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Аляксандр Панамароў уручыў консульскі патэнт ганароваму консулу Беларусі ў Босніі і Герцагавіне Нядзельку Элеку.

Як патлумачылі ў дыпмісіі, консульская акруга першага ганаровага консульства ўключае ўсю тэрыторыю гэтай дзяржавы. Дзейнасць ганаровага консульства Беларусі ў Босніі і Герцагавіне будзе галоўным чынам зарыентавана на актывізацыю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, папулярызацыю беларускай культуры і турыстычнага патэнцыялу рэспублікі.

У цырымоніі таксама прынялі ўдзел міністр знешняга гандлю і эканамічных адносін Босніі і Герцагавіны Сташа Кошарац, кіраўніцтва горада Пале, прадстаўнікі бізнесу.

Звязда, 24 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/40/57752
Текущая дата: 17.11.2024