Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2020 года склаў $18,2 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $ 1 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 5,9%.
У студзені — лістападзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $2,5964 млрд, у тым ліку $ 1,3915 млрд — аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінансавых рынках, $541 млн — урада і банкаў Расіі, $500 млн — ЕФСР, $91,9 млн — Экспартна-імпартнага банка Кітая, $62,5 млн — МБРР, $9,5 млн — ЕБРР і СІБ.
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені — лістападзе склала $1 467,9 млн, з якіх $655,1 млн — ураду і банкам Расіі, $430,3 млн — банкам Кітая, $264,8 млн — ЕФСР, $112,3 млн — МБРР, $2,8 млн — ЕБРР і СІБ, $2,6 млн — Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня склаў Br56,3 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на Br11,5 млрд, або на 25,6%.
Унутраны дзяржаўны доўг на 1 снежня склаў Br9,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br0,6 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 7,4%.
У студзені — лістападзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $307,2 млн і Br300 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $854,6 млн і Br173,5 млн.
Звязда, 31 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/40/57920
Текущая дата: 17.11.2024