Такім меркаваннем падзялілася першы сакратар Чачэрскага раённага камітэта БРСМ Яна Арлова, удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу.
Дзяўчына прызналася, што вельмі ўражана выступленнем Прэзідэнта. "Ён валодае інфармацыяй па ўсіх сферах і тонка адчувае аўдыторыю. Чатыры гадзіны праляцелі на адным дыханні, - падзялілася Яна Арлова. - Кіраўнік дзяржавы ўзняў пытанне аб неабходнасці развіцця сельскай гаспадаркі. Цалкам згодна. Наша зямля нас корміць, таму трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу развіццю інфраструктуры аграгарадкоў і вёсак. Думаю, гэта пасадзейнічае таму, што маладыя людзі будуць заставацца працаваць у сельскай мясцовасці. А гэта вельмі важна, бо ў сельскай гаспадарцы заўсёды патрэбны моцныя і адукаваныя маладыя людзі", - падкрэсліла Яна Арлова.
Асноўныя тэзісы даклада кіраўніка дзяржавы занатавала, адзначыла ўдзельніца УНС. "У бліжэйшы час вялікую ўвагу будзем удзяляць рабоце ў інтэрнэт-прасторы, таму што ўся моладзь там, ды і не толькі моладзь. Таксама ўзмоцнім прапаганду сямейных каштоўнасцей. Мы ведаем, што ўсё пачынаецца з сям`і, таму будзем працаваць у гэтым напрамку таксама", - сказала дзяўчына.
Паводле слоў дэлегата, на УНС узнімалася шмат важных тэм, актуальных пытанняў, у цэнтры кожнага з якіх - чалавек. "Гэта ўжо сведчыць аб тым, што наша дзяржава клапоціцца аб сваіх людзях. Спадабалася, што тэме патрыятызму было ўдзелена шмат увагі. На гэта будзем рабіць упор у сваёй рабоце. Хочацца, каб маладыя людзі разумелі, што быць патрыётам - гэта выдатна!" - рэзюмавала Яна Орлова.
19 лютага 2021, Гомель
БЕЛТА
19 лютага 2021, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/40/58380
Текущая дата: 24.12.2024