Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Азербайджан падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве ў турызме, энергетыцы і нафтавай галіне



Па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева бакі падпісалі некалькі дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі заключыла мемарандум аб узаемаразуменні з Агенцтвам харчовай бяспекі Азербайджана аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі.

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы падпісалі кіраўнікі міністэрстваў энергетыкі.

Яшчэ адзін мемарандум заключаны паміж беларускім Нацыянальным агенцтвам па турызме і Дзяржаўным агенцтвам па турызме Азербайджана.

Акрамя таго, дыстанцыйна падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж канцэрнам "Белнафтахім" і кампаніяй SOCAR.

14 красавіка 2021, Баку
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/40/58887
Текущая дата: 24.12.2024