Беларуская нафтавая кампанія і даччыная структура дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR Trading заключылі доўгатэрміновы кантракт на пастаўку сыравіны на беларускія НПЗ.
Кантракт заключаны на адзін год з магчымасцю далейшага падаўжэння. SOCAR Trading будзе пастаўляць беларускаму боку і азербайджанскую, і, патэнцыйна, іншую нафту.
Аб`ёмы паставак па новым кантракце не называюцца.
У 2020 годзе SOCAR Trading паставіла БНК парадку 1 млн тон нафты. SOCAR пастаўляла нафту праз порт Адэсы і далей па нафтаправодзе «Адэса - Броды» на Мазырскі НПЗ.
Звязда, 1 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/41/57981
Текущая дата: 25.12.2024