Белорусский портал в Казахстане

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў энергасістэму краіны



Першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў аб`яднаную энергасістэму краіны, паведамляе Telegram-канал Міністэрства энергетыкі.

"У 12.03 турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС уключаны ў аб`яднаную энергасістэму краіны", - паведамілі ў Мінэнерга.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Графік пуску першага энергаблока Беларускай АЭС стартаваў 7 жніўня, калі ў корпус рэактара была загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Энергетычны пуск блока плануецца ў лістападзе бягучага года.

3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/43/56764
Текущая дата: 25.12.2024