Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года №659, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Цяпер базавая стаўка складае Br185.
Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Звязда, 18 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/43/57030
Текущая дата: 25.12.2024