Белорусский портал в Казахстане

Эксперты WANO правялі тэхмісію на БелАЭС



А б гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС, WANO), правялі з 16 па 20 лістапада на Беларускай АЭС місію тэхнічнай падтрымкі па вывучэнні міжнароднай практыкі ў галіне развіцця лідарскіх якасцей у аператараў ядзерных установак.

Прадстаўнікі САА АЭС наведалі блочны пульт кіравання і турбіннае аддзяленне энергаблока нумар 1, правялі заняткі з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Беларускай АЭС па такіх тэмах, як "Лідарства ў разрэзе бяспекі і надзейнасці", "Метады фармавання лідарскіх якасцей у менеджараў", "Лідарства: практыка культывавання ў арганізацыях атамнай галіны".

Дырэктар Маскоўскага цэнтра САА АЭС Васіль Аксёнаў правёў інтэрв`юіраванне кіраўнікоў асноўных вытворчых цэхаў і аддзелаў БелАЭС і адзначыў добрую падрыхтоўку начальнікаў падраздзяленняў па тэматыцы "Лідарства і высокі ўзровень культуры бяспекі".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

20 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/43/57065
Текущая дата: 25.12.2024