Пастанова апублікаваная 19 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай Саўміна № 536 віцэ-прэм’ер Юрый Назараў упаўнаважаны на перамовы па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў.
«Савет Міністраў пастанаўляе ўпаўнаважыць намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава на правядзенне перамоў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне гэтага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта», - сказана ў дакуменце.
Звязда, 19 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/44/56088
Текущая дата: 17.11.2024