Найбольш адчувальным будзе падзенне аб`ёмаў вытворчасці ў развітых краінах, а вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць дзяржавы, што развіваюцца.
Спад у сусветнай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каронавіруса перавысіць 4% у бягучым годзе. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).
Аналітыкі прыводзяць у дакладзе і іншыя важнейшыя паказчыкі: унутраная актыўнасць зніжана практычна паўсюдна, гэта не можа не адбівацца на эканоміцы.
"Сусветнs гандаль у бягучым годзе скароціцца прыкладна на адну пятую, прамыя замежныя інвестыцыі - да 40%, а грашовыя пераклады - больш чым на 100 мільярдаў долараў", - перакананыя спецыялісты ЮНКТАД ААН.
На думку экспертаў, найбольш адчувальным будзе падзенне аб`ёмаў вытворчасці ў развітых краінах. А вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць краіны, якія развіваюцца з высокім узроўнем "нефармальнай эканомікі", у якіх асноўнымі крыніцамі замежных сродкаў з`яўляюцца сыравінныя рэсурсы і турызм.
ААН прагназуе, што ў такіх краінах 90-120 мільёнаў чалавек сутыкнуцца з крайняй галечай, а каля яшчэ 300 мільёнаў - з праблемай "адсутнасці харчовай бяспекі".
Устойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі магчыма толькі ў выпадку цеснага ўзаемадзеяння краін, перакананыя эксперты: павінна быць ажыццёўлена мэтанакіраваная бюджэтная экспансія пад кіраўніцтвам дзяржаў з развітой эканомікай.
Мінск, 23 верасня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/44/56188
Текущая дата: 17.11.2024