Белорусский портал в Казахстане

Бюджэт з-за зніжэння нафтаперапрацоўкі і паўзы ў экспарце беларускай нафты страціў у студзені - ліпені 2020 года больш за Br400 млн.



Аб гэтым у інтэрв`ю часопісу "Финансы. Учет. Аудит" расказала намеснік міністра фінансаў Алена Печань (матэрыял быў падрыхтаваны, калі яна займала пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі.

Адказваючы на пытанне аб негатыўных фактарах, якія ўплываюць у бягучым годзе на фармаванне даходаў рэспубліканскага бюджэту, Алена Печань назвала пагаршэнне ўмоў нафтаперапрацоўкі, а таксама нестабільную эпідэміялагічную сітуацыю.

"Найбольш праблемнымі з`яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб`ёме залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт. За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13 працэнтаў ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за Br400 млн", - прывяла даныя Алена Печань.

Ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці бюджэт значна недабраў і па падатку на прыбытак - за 7 месяцаў паступіла менш за 18 працэнтаў ад гадавога плана.

У выніку за студзень-ліпень даходы рэспубліканскай казны склалі Br12,8 млрд, або 51 працэнт удакладненага гадавога плана. За аналагічны перыяд мінулага года паступіла Br14,4 млрд, або амаль 60 працэнтаў гадавых плацяжоў.

24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/44/56206
Текущая дата: 17.11.2024