Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 0,9%



Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 100,9%, са снежнем 2019 года — 104,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 101,4%, са снежнем 2019-га — 105%.

Харчовыя тавары ў верасні падаражэлі на 0,5% у параўнанні з жніўнем і на 3% у параўнанні са снежнем 2019-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 2% у параўнанні з жніўнем і на 6,3% у параўнанні са снежнем 2019-га.

Паслугі ў верасні ў параўнанні са жніўнем падаражэлі на 0,4%, у параўнанні са снежнем 2019-га — на 5,8%.

Звязда, 12 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/44/56409
Текущая дата: 17.11.2024