Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Даходы рэспубліканскага бюджэту склаліся на ўзроўні Br12,84 млрд, або 50,9% удакладненага гадавога плана.
Паступленне ПДВ склала Br7,6 млрд (62,2% плана), падатку на прыбытак - Br1,5 млрд (36,3%). Акцызы паступілі ў суме Br1,7 млрд (55,3%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br1,9 млрд (40,3%).
Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br14,26 млрд, або 52,1% удакладненага гадавога плана.
На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br7,2 млрд (55,2%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br3 млрд (52,7%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br10,2 млрд (55,6%).
Дэфіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень 2020 года склаўся ў суме Br1,3 млрд. Даходы склалі Br29,8 млрд (56,2% удакладненага гадавога плана), расходы - Br31,1 млрд (55,9%).
Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,1 млрд.
Па стане на 1 жніўня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br184,2 млн.
Звязда, 1 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/45/55850
Текущая дата: 17.11.2024