Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
"Тэхнічныя непаладкі ўстаранёны. Цэх "Карбамід-4" аднавіў работу яшчэ ўчора. Цэх "Аміяк-3" ужо выходзіць на штатную работу. Праблемы з адным з датчыкаў вывелі абсталяванне ў рэжым блакіроўкі і, адпаведна, часовага спынення вытворчасці ў гэтых цэхах", - растлумачылі ў "Белнафтахіме".
У канцэрне адзначылі, што "спробы некаторых рэсурсаў прывязаць гэты тэхнічны інцыдэнт да забастовачнай тэматыкі не адпавядаюць сапраўднасці".
16 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
16 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/45/56064
Текущая дата: 25.12.2024