Белорусский портал в Казахстане

Урад упаўнаважыў віцэ-прэм`ера Юрыя Назарава на перамовы па нафце з Казахстанам



Пастанова апублікаваная 19 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай Саўміна № 536 віцэ-прэм’ер Юрый Назараў упаўнаважаны на перамовы па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. 

«Савет Міністраў пастанаўляе ўпаўнаважыць намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава на правядзенне перамоў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне гэтага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта», - сказана ў дакуменце.

Звязда, 19 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/45/56088
Текущая дата: 25.12.2024