Міністэрства замежных спраў у выпадку, калі заходнія краіны ўвядуць рэстрыкцыі, гатова пайсці на крокі ў адказ у дачыненні да функцыянавання акрэдытаваных у рэспубліцы СМІ.
Беларускі бок у выпадку санкцый з боку Еўрасаюза, прыме адпаведныя крокі ў адказ, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, у МЗС Беларусі ведаюць, што 21 верасня міністры замежных спраў краін ЕС будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях, аб персанальных санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.
"Мы гатовыя да гэтага, мы ніколі не будзем ініцыяваць нейкія дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне стасункаў з нашым важным партнёрам - Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі-членамі", - запэўніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Пры гэтым ён зрабіў акцэнт, што Мінск знаходзіцца ў стане поўнай гатоўнасці, каб "даць адэкватны адказ на падобнага роду разбуральныя дзеянні".
Макей запэўніў, што ў выпадку ўвядзення абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх уладаў, афіцыйны Мінск будзе вымушаны прыняць "адпаведныя крокі, звязаныя з ўнутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў".
"Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС рэспублікі.
Мінск, 18 верасня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/45/56120
Текущая дата: 25.12.2024