Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
"Мы бачым, што заклікі сабатаваць работу заводаў, арганізацый па-ранейшаму ідуць праз Telegram-каналы. Прычым падаецца гэта ўсё як метад барацьбы з уладай. А, можа, час ужо зразумець, што гэта метад барацьбы з людзьмі, з рабочымі? Абяцаюць грошы, абяцаюць работу. І нехта вядзецца на гэтыя правакацыі. Мы павінны разумець, як ідуць справы на самай справе, - сказаў Міхаіл Орда. - Вось простая матэматыка: месячны фонд аплаты працы на МАЗе складае $10 млн, на "Беларуськаліі" - $36 млн. І ў гэты ж час мы чуем міфічныя абяцанні падтрымаць работнікаў. Але размова ідзе пра смешныя сумы нават у разрэзе асобных прадпрыемстваў, не кажучы ўжо пра краіну ў цэлым. Што такое некалькі мільёнаў долараў, якія нібыта будуць накіраваны на беларускія прадпрыемствы? Нават па самых аптымістычных падліках, гэтага не хопіць і на пару дзён аплаты працы. Ды і зразумела, што ніхто нічога не заплаціць. Гэта ўсё хлусня. Чыста палітычныя абяцанні, нічым не падмацаваныя. На прыкладзе многіх краін мы ўжо не раз бачылі, што ў такіх сітуацыях простыя людзі не атрымліваюць нічога".
Старшыня ФПБ адзначыў, што той, хто сёння верыць пустым абяцанням, уласнымі рукамі разбурае свае родныя прадпрыемствы.
"Нашы бізнес-партнёры не могуць і не будуць чакаць, пакуль мы абдумаемся. Ужо сёння ёсць інфармацыя, што расійскі "Уралкалій" скарыстаўся сітуацыяй і нарасціў аб`ёмы вытворчасці. А значыць мы, нашы людзі, страцілі пэўны даход, страцілі жывыя грошы. І што горш за ўсё, літаральна за некалькі дзён сапсавалі свой дзелавы імідж і рэпутацыю, якія напрацоўваліся дзесяцігоддзямі. І нам гэта ніхто ніколі не кампенсуе. А пра сённяшнія абяцанні проста забудуць. І мы з вамі застанёмся ля разбітага карыта. Не кажучы ўжо аб тым, што ў выніку збояў у рабоце прадпрыемстваў могуць зменшыцца падатковыя выплаты, а значыць - паступленні ў бюджэт і Фонд сацыяльнай абароны. За што будуць жыць нашы пенсіянеры? Мамы ў дэкрэце? Бюджэтнікі? Калі не абдумаемся, то ўжо заўтра праблема закране кожнага з нас", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

БЕЛТА, 21 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/46/55506
Текущая дата: 17.11.2024