«Белнафтахім» пацвердзіў куплю чарговай партыі нафты з Азербайджана, паведамілі ў канцэрне.
«Танкер павінен прыбыць у порт Паўднёвы 2-4 верасня. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ», — распавялі ў канцэрне.
Як паведаміў агенцтву намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагім Ахмедаў, кампанія плануе адправіць для Беларусі партыю нафты аб’ёмам больш за 90 тыс. т з турэцкага порта Джэйхан.
Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў раней паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.
Звязда, 26 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/46/55661
Текущая дата: 17.11.2024