Усе буйныя прамысловыя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Мінска, працуюць. Пра гэта паведаміў падчас суботняй прамой лініі, якая прайшла 5 верасня, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
Па яго словах, эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла некаторыя карэктывы ў работу шэрагу суб`ектаў гаспадарання. Але ў цэлым бізнес-клімат у сталіцы не пагоршыўся. Пра гэта сведчаць лічбы.
У першым паўгоддзі 2019 года ў Мінску дзейнічалі 51 тысяча суб`ектаў гаспадарання. У бягучым паўгоддзі іх колькасць узрасла больш чым на тысячу. Павялічваецца і колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх налічваецца больш за 81 тысячу. За год прырост склаў чатыры тысячы ІП. Акрамя таго, за першыя шэсць месяцаў 2020 года прыцягненне прамых замежных інвестыцый у Мінску склала 614 мільёнаў рублёў.
Юрый Трушчанка таксама адзначыў, што больш за 2,7 тысячы суб`ектаў гаспадарання скарысталіся падтрымкай, прадугледжанай Указам № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Мінгарвыканкам аказаў дапамогу, прадугледжаную ўказам, 2 759 суб`ектам гаспадарання. Прадпрыемствы атрымалі каля 32,2 мільёна рублёў. Суб`екты гаспадарання прадстаўляюць розныя сферы: прамысловасць, грамадскае харчаванне, турыстычны, гасцінічны бізнесы. І ў асноўным яны прыватнай формы ўласнасці. Ім былі аказаны ўсе віды дапамогі, у тым ліку зніжэнне стаўкі арэнднай платы, падатковы крэдыт, зніжэнне зямельнага і падатку на нерухомасць і іншае.
Адзначым, што сёння ў сталіцы функцыянуюць 52 тысячы суб`ектаў гаспадарання. Крыху больш за 5 % з іх скарысталіся падтрымкай, прадугледжанай Указам № 143.
Звязда, 8 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/46/56043
Текущая дата: 25.12.2024