Многія кампаніі знялі рэкламу з дзяржаўных тэлеканалаў. У тым ліку буйныя міжнародныя рэкламадаўцы — Danone, Nestlé і іншыя.
Сітуацыю парталу пракаментаваў Аляксандр Васілевіч, кіраўнік агенцтва VondelHepta:
«Большасць нашых кліентаў прыпынілі рэкламу на тэлебачанні. Але гэта заняло пэўны час, пачынаючы з мінулага тыдню, бо тэлебачанне не здымае рэкламу адразу, гэта займае некалькі дзён, асабліва калі кліент вялікі.
Усе спадзяюцца, што зняцце рэкламы — гэта часовая мера, што тэлебачанне стане лепш, чым было раней. Усё залежыць ад агульнага становішча ў краіне.
Многія пытаюцца: што будзе далей? Але гэтага ніхто не ведае. Гэта могуць быць розныя сцэнарыі, і іх можа быць шмат. Таму пакуль, як я разумею, для многіх кампаній гэта мера часовая».
Звязда, 17 жніўня 2020
Звязда, 17 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/47/55403
Текущая дата: 17.11.2024